Мы з вамі – гэта і ёсць моцны прафсаюз!

ПАЗІЦЫЯ

Аляксандр МІШУК

Апошнім часам усё часцей задумваюся пра будучыню майго роднага для мяне прафсаюза, я маю на ўвазе НПГ!

І задаю сабе адно пытанне: чаму так?

Нам.старшыні НПГ 2РУ Аляксандр Мішук

Нам.старшыні НПГ 2РУ Аляксандр Мішук

Чаму тых, хто ў свой час выступіў за паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на нашым прадпрыемстве, увялі ў шэраг «ізгоеў»?! Бо ўсімі тымі выгодамі, якія прапісаны ў нашай КД, дзякуючы НПГ у тым ліку, карыстаецца ўвесь калектыў Таварыства!

Не магу зразумець, не магу знайсці адказу?.. Як так адбываецца, што ўсе работнікі хочуць атрымліваць падвышаныя прэміі да прафесійных святаў, прэміі па ВГД, дастойную заработную плату і 13-ю, аднак знаходзяцца работнікі, якія самі ж выходзяць з прафсаюзу?

І я не цягну коўдру на сябе, вядома ж усе гэтыя, так званыя выплаты адбываюцца пасля дасягнення вызначаных вынікаў, правядзення сустрэч і перамоваў паміж кіраўніцтвам прадпрыемства і прафсаюзам.
І робіцца гэта ўсё для ўсяго калектыву!

А колькі пытанняў, звязаных з СІАмі, інструментам, аховай працы, удзелам у саветах прафілактыкі, КПС, прадстаўлення інтарэсаў работніка ў судзе і шмат, шмат іншага вырашае наш прафсаюз!

Што ж мы робім не так?

Чаму і для чаго людзей запалохваюць ня атрыманнем разраду, альбо вельмі дрэннай перспектывай кар’ернага росту, праблемамі з працягам кантракту, калі работнік будзе знаходзіцца ў НПГ!

Чаму да нас (НПГ), такое стаўленне? За што нас так не паважае ўлада?

Мы працуем у межах закона, але пры гэтым у шматлікіх момантах апыняемся «па-за законам», будзь гэта ўсталяванне прафсаюзнай лаўкі, альбо рэгістрацыя прафсаюзнай першаснай арганізацыі.

28 гадоў наш прафсаюз знаходзіцца і працуе ў такіх умовах, пэўнены час расставіць усё па сваіх месцах!

Звяртаюся да ўсіх работнікаў нашага прадпрыемства, праявіце пачуццё ўласнай годнасці, не бойцеся быць у нашых шэрагах! Давайце, не гледзячы ні на што, зробім наш прафсаюз мацней!

Мы з вамі – гэта і ёсць моцны прафсаюз!