Старшыня НПГУ звярнуўся да прэзідэнта Беларусі ў абарону салігорскіх мантажнікаў

САЛІДАРНАСЦЬ

Старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны Міхаіл Вылянец звярнуўся да прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі са зваротам прыняць усе магчымыя меры для ліквідацыі перашкод у рэгістрацыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў.

6292467f2a3fd1175b5c26b3750ab800_XL

 

Паважаны Спадар Прэзідэнт!

Звяртаюся да Вас ад імя некалькіх дзесяткаў тысяч членаў Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны (НПГУ), які з’яўляецца рэпрэзэнтатыўным на нацыянальным узроўні і паўнапраўным членам Глабальнага cоюза IndustriALL.

Хацелі б выказаць сваё глыбокае абурэнне фактамі парушэння права на арганізацыю прафсаюза і свабоды правядзення мірных сходаў у Салігорску.

20180713122328-3437Як нам стала вядома, Салігорскі раённы выканаўчы камітэт 22 кастрычніка 2018 года паўторна адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў унітарнага будаўнічага прадпрыемства «Трэст «Реммантажбуд». Адсутнасць належнага абгрунтавання для такіх рашэнняў можа расцэньвацца няйначай як грубае парушэнне Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы №87 аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю, якую ратыфікавала Рэспубліка Беларусь. Нежаданне рэгістраваць прафсаюзную арганізацыю гэта нівелявання правоў і свабод працоўных, якія маюць права адстойваць свае працоўныя правы і інтарэсы законнымі метадамі і механізмамі.

Таксама члены НПГУ абураныя тым, што працаўнікам прадпрыемства «Трэст«Реммантажбуд» і нашым прафсаюзным братам і сёстрам перашкаджалі эфектыўна рэалізаваць сваё права на правядзенне мірных сходаў у Салігорску.

Гэта права з’яўляецца адным з асноўных правоў чалавека, а таксама эфектыўным механізмам грамадскага кантролю за выкананнем нормаў нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства, дзеяннямі інстытутаў улады і адным з крытэраў, па якім вызначаецца ўзровень дэмакратыі ў краіне.

Ад членаў НПГУ заклікаем Вас, як Гаранта Канстытуцыі і лідэра краіны, прыняць усе магчымыя меры для ліквідацыі перашкод у рэгістрацыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў унітарнага будаўнічага прадпрыемства «Трэст «Реммантажбуд»і рэалізацыі працаўнікамі свайго права на мірныя сходы.

Смею нагадаць, што Рэспубліка Беларусь раней ужо ўключалася ў «кароткі» спіс краін, дзе парушэнні правоў працоўных былі найбольш жорсткімі. Спадзяемся, што ў далейшым нормы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзеючага нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства будуць выконвацца.

З павагай, Михайло Волинець