Напярэдадні Дня гораду Салігорскія ўлады дэмантавалі лаўку НПГ

«САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАРТНЁРЫ»

Напярэдадні Дня шахцёра і Дня гораду, па загадзе Салігорскага райвыканкаму была дэмантавана лаўка Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ «Беларуськалій» у гонар 60-годдзя Салігорску.

lEW1FdomHCo

Са словаў старшыні НПГ Сяргея Чаркасава, дадзеная лаўка была падаравана жыхарам гораду ад сябраў Незалежнага прафсаюза. І прастаяла некалькі дзён, аднак у мінулую пятніцу, зранку ён заўважыў яе знікненне:

- З пачатку, я падумаў, што знайшліся людзі, які яе скралі. Пасля неаднаразовай размовы з прадстаўніком ЖКГ Чамаданавым А.Я., яны прызналі, што лаўку дэмантавалі і яна ў іх.

Сустрэўшыся з галоўным архітэктарам гораду, старшыне НПГ паведамілі, што пасля нейкага ліста галоўнаму архітэктару прыйшлося прызнаць, што лаўка НПГ не ўзгоднена. Хаця ён пагадзіўся, што вусна прафсаюз з ім узгадніў яе ўсталяванне, але пісьмовага дазволу няма. Таму яна была дэмантавана.

н6г86реппе

- Падарунак НПГ жыхарам гораду з боку мясцовай улады прыняты ня быў, па нейкім другасным прычынам. Шчыра кажучы, гэта ганьба і сорам тым, хто гэта зрабіў, – адзначыў Сяргей Чаркасаў.

Трэба дадаць, што эскіз і месца ўсталявання лаўкі НПГ было вусна ўзгоднена, як з галоўным архітэктарам Салігорску, так і прадстаўнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія сказалі, што прафсаюз можа сам усталяваць яе сваймі сіламі.

Характэрна, што лаўка знікла напярэдадні яе ўрачыстага адкрыцця. Меркавалася запрасіць ветэранаў незалежнага прафсаюзнага руху і лідараў прафсаюза, каб павіншаваць былых работнікаў з іх прафесійным святам. Але ўрачысты настрой быў сапсаваны.

- 4,5 тысячы чалавек – гэта жыхары нашага гораду, гэта сябры нашага прафсаюза, ад імя якіх была ўсталявана лаўка. Мабыць, рамкі прыстойнасці, чалавечнасці, усе астатняе, што павінна быць прысутна ўладам гораду напярэдадні свята, поўнасцю адсутнічае, – сказала намеснік старшыні НПГ 1 РУ Ірына Зыль. – Мяне, як жыхара Салігорску гэтым абразілі. Свята, як свята гораду, святам для мяне ўжо не будзе.

На дадзены момант, каб атрымаць пісьмовае ўзгадненне прафсаюзу трэба прайсці шэраг узгадненняў у некалькіх ведамствах Райвыканкаму.