Салігорцы адзначылі Дзень салідарнасці працоўных маёўкай

ФОТАРЭПАРТАЖ

Больш за двесце салігорцаў прынялі ўдзел у арганізаванай Незалежным прафсаюзам гарнякоў ААТ «Беларуськалій» маёўцы. Узрост удзельнікаў вагаўся ад двух да сямідзясяці гадоў, закрануўшы некалькі пакаленняў.

1MAY2019npg (12)

Адрамантаваны дзяцячы аздараўленчы лагер «Дубрава» у сваёй бела-чырвонай стылістыцы вельмі пасаваў удзельнікам і арганізатарам, якія выкарыстоўвалі бела-чырвона-белую колеравую гаму для аздаблення пляцоўкі сімвалізуючую Беларускі Незалежны прафсаюз.

_MG_6244

Пасьля ганаровага ўзняцця сцягоў БНП, БКДП і IndustryAll з прамовай выступіў старшыня НПГ Сяргей Чаркасаў, нагадаўшы прысутным аб сутнасці 1 мая і неабходнасці салідарных дзеянняў адносна братэрскіх прафсаюзаў, у тым ліку і беларускіх:

1MAY2019npg (29)

- Гэта расейскі прафсаюз МПРА, гэта незалежныя прафсаюзы Казахстана, гэта лідэры турэцкіх прафсаюзаў. Я спадзяюся вы сочыце за нашай дзейнасцю і ведаеце з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца нашы арганізацыі і лідэры пра якіх я сказаў. Сенняшняе мерапрыемства ў падтрымку і нашага прафсаюзнага руху і міжнароднага прафсаюзнага руху, тых лідэраў, якія зараз знаходзяцца пад ганеннямі і крымінальным пераследам.Мы можам дапамагчы і ім, да і сабе, толькі салідарнасцю!

1MAY2019npg (3)

Сымбалічным завяршэннем выступу стала ўручэнне звання «Актывіст года», якое атрымаў сябра Выканаўчага бюро НПГ УБП «Трэста»Рэммантажбуд» Аляксандр Сячко. У гонар салідарнасці з вышэй азначанымі прафсаюзамі і пераследуемымі лідэрамі ў нашай краіне, удзельнікі маёўкі выпусцілі ў неба больш сотні белых і чырвоных паветраных балонікаў з напісанымі на іх лозунгамі салідарнасці.

1MAY2019npg (5)

1MAY2019npg (6)

1MAY2019npg (7)

1MAY2019npg (8)

Другая частка маёўкі адносілася да спартова-забаўляльных мерапрыемстваў. Дарослыя сябры Незалежнага прафсаюза гралі ў футбол, валейбол, дартс, плавалі ў басейне, а іх дзяцей забаўляў аніматар і майстар па аквагрыму. Завяршылася мерапрыемства перацягваннем канату і розыгрышам латарэйных квіткоў.

1MAY2019npg (30)