Генсек IndustriALL выказаў спачуванні сем’ям загінулых салігорскіх гарнякоў

САЛІДАРНАСЦЬ

Генеральны сакратар IndustriALL Вальтэр Санчез пісьмова выказаў спачуванні сем’ям загінулых салігорскіх гарнякоў і заклікаў улады Беларусі ратыфікаваць Канвенцыю МАП № 176 «Аб бяспецы і гігіене працы ў шахтах».

Дарагія сёстры і браты,

Я пішу гэты ліст вам, як Генеральны сакратар Глабальнага саюза IndustriALL, які прадстаўляе больш за пяцьдзесят мільёнаў рабочых у горназдабыўной, энергетычнай і апрацоўчай галінах па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, я аплакваю смерць Максіма Іванова (44 гадоў) і Дзмітрыя Валькова (32 гадоў), якія памерлі 9 сакавіка 2018 гада ў выніку рэзкага выкіду солі і газу на рудніку «Беларуськалій».

Мы разумеем, што Салігорская інспекцыя распачала крымінальную справу ў сувязі з парушэннем правілаў бяспекі і гігіены працы. IndustriALL цвёрда перакананы ў тым, што беларускія ўлады павінны ў тэрміновым парадку прытрымлівацца перадавой практыкі ў галіне бяспекі і гігіены працы на шахтах з удзелам работнікаў і іх прадстаўнічых арганізацый; і ў прыватнасці, ён павінен ратыфікаваць Канвенцыю МАП № 176 “Аб бяспецы і гігіене працы ў шахтах”.

Мы чакаем, што карэнныя прычыны аварыі будуць цалкам даследаваныя, высновы апублікаваныя і што меры па аднаўленні будуць прыняты неадкладна.

Мы салідарныя з гарнякамі ў Беларусі, і мы выказваем нашы спачуванні сем’ям загінуўшых шахцёраў і ўсім членам Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горназдабыўной і нафтавай прамысловасці і Беларускага Незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў.

З салідарнасцю, Вальтэр Санчез

23432ук