У Салігорску забаранілі правядзенне пікету ў Сусветны дзень дзеянняў за годную працу

САЛІДАРНАСЦЬ

Улады адмовілі Незалежнаму прафсаюзу гарнякоў ААТ “Беларуськалій” (НПГ) у правядзенні пікету 7 кастрычніка ў Сусветны дзень дзеянняў за годную працу.

Адпаведнае пісьмо за подпісам намесніка старшыні Салігорскага райвыканкаму М.І. Маскевіча прыйшло ў прафсаюз 27 верасня. Улады спаслаліся на тое, што ў гэты дзень на стадыёне “Будаўнік”, а 16:00 будзе праходзіць фізкультурна-спартовае свята Салігорскага дзяржаўнага каледжу.

Adkaz

Сябры Выканаўчага бюро прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі ў бліжэйшы час вызначацца з фарматам правядзення міжнароднага прафсаюзнага дня.

У гэтым годзе на выканаўчым воргане Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) было вырашана адзначыць салідарнае мерапрыемства у першасных арганізацыях па рэгіёнах Беларусі.

Пачынаючы з 2008 г., па ініцыятыве Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) штогод 7 кастрычніка ваўсім свеце праводзіцца Сусветны дзень дзеянняў за годную працу. У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе пад лозунгам: Не збядненню народа!