НПГ падасць заяўку на правядзенне пікету ў Салігорску: “За годную працу, не — збядненню народа!”

РАДА ПРАДСТАЎНІКОЎ

Раман ЕРАШЭНЯ

Рада прадстаўнікоў Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ “Беларуськалій” прыняла рашэнне аб правядзенні пікета ў Сусветны дзень барацьбы за годную працу. У бліжэйшы час адпаведная заява будзе накіравана ў Салігорскі выканкам.

rada_npg (2)

Гэтае і іншыя пытанні былі разгледжаны сябрамі Рады прадстаўнікоў НПГ, якая адбылася 20 верасня. Трыццацю галасамі з трыццаці трох прынялі прапанову старшыні Беларускага Незалежнага прафсаюза Мікалая Зіміна, аб адзначэнні Дня за годную працу першаснымі арганізацыямі на месцах, а не ў Мінску, як гэта было ў мінулым годзе на плошчы Бангалор. Да таго ж, папярэдне гэтае рашэнне было прынята на выканкаме Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Па прапанове Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў у гэтым годзе яна пройдзе пад лозунгам: “За годную працу, не — збядненню народа!”

rada_npg (3)

Мікалай Зімін зачытвае рашэнне Выканкаму БКДП

У інфармацыйным блоке старшыня НПГ Сяргей Чаркасаў распавёў аб дзейнасці арганізацыі за некалькі месяцаў. За гэты перыяд была праведзена юбілейная Канферэнцыя Жаночага накірунку НПГ, праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню шахцёра з удзелам кіраўніцтва БКДП.

rada_npg (8)

Да таго:
- Прафсаюз звярнуўся да гендырэктара І.Галаватага, каб было спынена лабірванне “Белхімпрафсаюза”. Наймальнік адмёў гэту прэтэнзію, патрабуючы прамых доказаў.
- За гэты перыяд праведзен шэраг выканаўчых бюро НПГ у цэнтралізаваных цэхах.
- У прафсаюзе не прыйшлі да адзінага меркавання з наймальнікам па пытанню звышурочных.
- Па пункту 5.2 КД  прафсаюз веў перамовы не толькі з наймальнікам, але накіроўваліся звароты ў Мінпрацы, але разумення з іх боку не знойдзена.
- Праведзена праца па арэнднаму жыллю, пройдзена 3 судовых паседжання, НПГ двойчы звяртаўся да пракуратуры. У выніку прыняты заявы нашых актывістаў пракурорам Салігорскага раёну.
- Накіраваная прапанова выплаты прэміі па вынікам 9 месячнай працы, не атрымала разумення з боку гендырэктара.

rada_npg (7)

Праведзены аналіз выхаду з НПГ сябраў прафсаюза. Ціск на сябраў Незалежнага прафсаюза, са словаў яго лідэраў, адбываецца пад час павышэння разраду, кар’ернага росту, пераводу, заахвочванняў работнікаў. Усе жадаючыя выказаліся па гэтаму пытанню і падалі свае факты ціску, з прозвішчамі і пасадамі сябраў НПГ, што былі зафіксаваны на падраздзяленнях ААТ “Беларуськалій”. Выключэннем стаў толькі 2 РУ, дзе такія выпадкі не ўсплывалі.
- Я предлагаю следующее решение вопроса. Все, что сейчас было озвучено, положить на бумагу и поручить Исполнительному бюро встретиться с генеральным директором и предоставить имеющиеся факты. Не афишировать этих людей, но обсудить эти факты, — прапанаваў Сяргей Чаркасаў.

rada_npg (1)

За гэты перыяд быў зацверджаны склад Камісіі па працоўным спрэчкам, ад НПГ у яго ўвайшлі С.Чаркасаў, М.Дубоўская, С.Лосік, П.Ваніслаўскі, А.Фідрык і Я.Касцюкевіч.

У гэтым годзе БНП і НПГ адзначаюць сваё 25-годдзе, таму лідэр НПГ прапанаваў правесці ў снежні гэтага году святочную Канферэнцыю НПГ:
- Мы старались хоть как-то, приглашали ветеранов и на День Химика и День шахтера, чтобы люди почувствовали, что у нас праздничный год. У нас 25-летие НПГ 27 декабря, мы никаких предложений не озвучивали, единственное, что предложили от Исполнительного бюро — это провести юбилейную конференцию посвященную 25-летию НПГ.

rada_npg (4)

На паседжанне Рады быў запрошаны экс-старшыня НПГ І.А. Пермінаў

Экс-старшыня НПГ Іван Пермінаў, нагадаў, што аргкамітэт да 25-годдзя БНП быў створаны 3 гады таму і павінен быў працаваць. І трэба, каб НПГ прыняло ўдзел не толькі ў юбілее НПГ, але і ў святкаванні 25-годдзя БНП.

Больш дэталёвае абмеркаванне па юбілею прафсаюза адбудзецца на Выканаўчым бюро НПГ і ўсе жадаючыя, якія маюць прапановы, могуць падключыцца да абмеркавання.

rada_npg (10)

Намеснік старшыні НПГ Анатоль Рылоў заслухаў старшынь цэхавых арганізацый па пытанню выкананння ў гэтым годзе мерапрыемстваў па ахове працы.
- У наших работников постоянно имеется масса вопросов, связанных по бытовым и санитарным условиям. И есть цеха, где ничего не планируется, не вносится в план мероприятий. Неужели не нужен холодильник или другая бытовая техника, неужели все цеха обеспечены ей? Хотя бы вносите предложения, всегда можно найти массу предложений, спросив у работников.

rada_npg (11)

Анатоль Рылоў, курыруе працу прафсаюза ў сферы аховы працы

На кіраўніцтва “Беларуськалія” былі накіраваны дакументы з прапановай правесць анкетаванне работнікаў па сродкам індувідуальнай абароны, але марна, разумення праблемы наймальнікам няма. Таму прафсаюз правядзе свае анкетаванне работнікаў па спецадзежы. Для актывістаў былі разданы анкеты для далейшай працы з работнікамі прадпрыемства.

rada_npg (12)

Таксама было прапанавана звярнуцца ад Рады прадстаўнікоў да наймальніка па пытаннях: закупкі спецтэхнікі для перавозкі людзей пад зямлёй, закупкі тэхнікі па ахаладжэнню забоя і прапанова закупкі безправадных рацый (сродкаў радые сувязі) для падземных работнікаў, дзе няма тэлефанізацыі.

На прыканцы, ў склад Рады было ўведзена абранае кіраўніцтва НПГ 4РУ  Канстанцін Брылеўскі, Юрый Бародзіч, Віталь Дзядзюк. Да таго, са складу быў выведзены Раман Лявончык, які быў абраны сябрай КРК НПГ.